Гу́ркінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Гуркі.
Утвораны 16 верасня 1960 года ў складзе Езярышчанскага раёна Віцебскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Гуркі з населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Езярышчанскага пассавета (17 населеных пунктаў: Альшанікі, Арцюхі, Аўдзейкава, Балбекі, Грыбачы, Гуркі, Жукава, Касьяніха, Кісялёўкі, Кошкіна, Куландзіна, Лахі, пасёлак лясгаса, Мартыненкі, Пылькі, Сухарукава і Шчамялі), уваходзілі ў склад Мехаўскага (9 населеных пунктаў: Будніца, Бялькі, Каралі, Пуляхі, Трубіна, Цары, Церахі, пасёлак цагельнага завода і чыгуначная казарма 499 км) і Кудзінскага (6 населеных пунктаў: Валайкі, Есяновікі, Лапашкі, Лугавыя, Сіціна і Хвошна) сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 7 чэрвеня 1966 года ў склад сельсавета з Мяжанскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Кавалёва, Каверзіна, Немцава і Шаўрова)[2]. 26 сакавіка 1973 года скасавана вёска Бялькі[3]. 9 снежня 1987 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Езярышчанскага пассавета перададзены 6 населеных пунктаў (Кайкі, Мясцечка, Панкры, Студзёнка, Сурміно і Ткачы)[4]. 30 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Балбекі, Кісялёўкі і Сухарукава[5]. 10 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Бычыхінскага сельсавета[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты: аграгарадок Лесагорская, пасёлак Зарніца, вёскі Аўдзейкава, Грыбачы, Гуркі, Жукава, Кавалёва, Каверзіна, Кайкі, Кошкіна, Лахі, Мартыненкі, Мясцечка, Немцава, Панкры, Сіціна, Студзёнка, Сурміно, Ткачы, Хвошна, Церахі, Шаўрова.