wd wp Пошук:

Гуніла Андэрсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Андэрсан.

Гуніла Андэрсан (шведск.: Gunilla Andersson; поўнае імя — Гуніла Вікторыя Андэрсан Стампес (шведск.: Gunilla Victoria Andersson Stampes); 26 красавіка 1975, Скутскер, лен Упсала, Швецыя) — шведская хакеістка, якая гуляла на пазіцыі абаронцы.

Выступала за шведскія клубы: «Брунес», «Вестэрханінгэ», «ФАК Фарста», «Мелархёйдэн / Брэдэнг», «Сегельторп». Пасля завяршэння кар’еры ў 2011 годзе, адыграла адзін сезон за каманду першага дывізіёна «Ханінгэ». Гулец нацыянальнай зборнай Швецыі, якая правяла больш 297 міжнародных матчаў. Выступала на чатырох Алімпіядах, стаўшы сярэбраны прызёрам 2006 года і бронзавым прызёрам 2002 года. Двухразовы бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету (2005 і 2007). Чэмпіёнка Еўропы (1996). Дзесяціразова чэмпіёнка Швецыі. Прызнана лепшай хакеісткай Швецыі 2007 года. Уключана ў Залу шведскага хакею (2015). Лічыцца лепшым абаронцам у гісторыі жаночай зборнай Швецыі. У цяперашні час працуе ў гандлёвым аддзеле кампаніі CCM і выступае ў якасці хакейнага эксперта для СМІ.

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Хакеісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 красавіка
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2002 года
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года
Катэгорыя·Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года
Катэгорыя·Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
Катэгорыя·Хакеісткі Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў лене Упсала
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года