wd wp Пошук:

Гуляўнік высокі

Гуляўнік высокі[3] (Sisymbrium altissimum) — від раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae), радзімай з’яўляецца Сярэдняя і Усходняя Еўропа і Сярэдняя Азія.

Апісанне

Аднагадовая або двухгадовая травяністая расліна, 20-80 см вышынёй. Сцябло ўнізе шурпата валасістае, раскідзіста-галінастае. Верхняе лісце амаль з аднолькавымі лінейнымі дзелькамі. Чашалісцікі адхіленыя. Струкі доўгія і тонкія, 6-10 см даўжынёй, коса ўверх накіраваныя.

Распаўсюджанне

Радзімай з’яўляецца Сярэдняя і Усходняя Еўропа і Сярэдняя Азія; натуралізаваны: астатняя Еўропа, Паўночная Амерыка (Грэнландыя, Канада, ЗША, Аргенціна, Чылі.

Ва Украіне від расце на палях, каля дарог, паблізу жылля — на ўсёй тэрыторыі, акрамя Карпат, але расце ў Закарпацці; харчовая, кармавая, вітамінавая, алейная расліна.

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 123. — 160 с. — 2 350 экз.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Гуляўнік