wd wp Пошук:

Гуга Юнкерс

Гуга Юнкерс (ням.: Hugo Junkers; 3 лютага 1859 — 3 лютага 1935) — прафесар, выдатны нямецкі інжынер, вынаходнік і авіяканструктар, заснавальнік кампаніі «Junkers & Co», аўтар шэрагу вынаходак у розных галінах тэхнікі.

Сталыя гады

Гуга Юнкерс заклаў падмурак фірмы Бош Тэрматэхніка, заснаваўшы ў 1895 годзе ў горадзе Дэсаў фірму «Junkers and Co.» па вытворчасці газавых прыбораў (з 1992 года ў Дэсаў існуе тэхнічны музей Гуга Юнкерс).

Гуга Юнкерс стаў прафесарам Аахенскай вышэйшай тэхнічнай школы і атрымаў патэнт на каларыфер — правобраз сучаснай газавай калонкі. У 1895 годзе заснаваў фабрыку па вытворчасці газавых прыбораў у Дэсаў. Да 1904 года фабрыка выпускае ўжо 19 мадэляў прыбораў. Да воданагравальніка дадаліся ахаладжальнікі, а таксама вентыляцыйнае абсталяванне.

Гуга Юнкерс атрымлівае патэнты на розныя спосабы апрацоўкі ліставога металу. У 1911 годзе Гуга Юнкерс становіцца лідарам па колькасці афіцыйна зарэгістраваных патэнтаў.

У 1915 годзе з’яўляецца першы цэльнаметалічны самалёт распрацоўкі Юнкерс. Далейшыя распрацоўкі мадэляў самалётаў ідуць у напрамку стварэння ўніверсальнага самалёта для перавозкі грузаў і пасажыраў — ўвасаблення мары Юнкерс аб тым, што грамадзянская авіяцыя дазволіць людзям хутчэй пераадольваць адлегласці, што палепшыць кантакты паміж нацыямі і знізіць напружанасць у свеце. Першы серыйны пасажырскі самалёт у свеце — Ju 52. У 1925 годзе прадпрыемства Junkers ў саюзе з кампаніяй «Deutsche Aero Lloyd» арганізавала фірму «Lufthansa».

Вынаходствы і распрацоўкі

Зноскі

  1. 1 2 Hugo Junkers // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Hugo Junkers // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118776525 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1859 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1935 годзе
Катэгорыя·Памерлі 3 лютага
Катэгорыя·Вынаходнікі Германіі
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Інжынеры Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Пахаваныя на мюнхенскіх могілках Вальдфрыдхоф
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Рэйнска-Вестфальскага тэхнічнага ўніверсітэта Ахена