wd wp Пошук:

Губа яловая

Губа яловая[1], Каранёвая губка (Heterobasidion annosum) — грыб, базідыяміцэт сямейства Bondarzewiaceae.

Назва

Упершыню від апісаны ў 1821 Эліясам Фрысам, пад назвай Polyporus annosum. У 1874 нямецкі лесавод Тэадор Гартыг звязаў грыб з хваробамі хваёвых і пераназваў яго ў Heterobasidion annosum, гэта назва зараз і ўжываецца для абазначэння віду

Біялагічнае апісанне

Пладовае цела грыба шматгадовае, разнастайнай і часта няправільнай формы: ад капытападобнай і раковінападобнай да распасцёртай або распасцёрта-адагнутай. У папярочніку пладовае цела ад 5 да 15 см і таўшчынёй да 3,5 мм. Паверхня канцэнтрычна пакрыта барознамі, пакрытая тонкай светла-бурай або шакаладна-бурай скарынкай[2].

Экалогія і распаўсюджванне

Каранёвая губка распаўсюджана на тэрыторыі Паўночнага паўшар’я (Паўночная Амерыка і Еўразія). З’яўляецца эканамічна значным патагенных грыбом прыблізна 200 розных відаў хваёвых і крепкоствольных лісцяных парод з 31 роду. Грыб паражае пароды родаў — піхта, клён, лістоўніца, яблыня, хвоя, елка, таполя, груша, дуб, секвоя і тсуга; часцей за ўсё сустракаецца на голасемянных[3].

Хімічны склад

У складзе грыба знойдзеныя проціпухлінных рэчывы[4].

Інфравідавыя таксоны

Формы[5]:

Варытэт[5]:

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. - у крыніцы пад назвай Trametes radiciperda
  2. Экалагічны цэнтр «Экасістэма» (руск.)
  3. A plant pathogen profile written by Lisa M. Kohl as a requirement for PP 728, Soilborne Plant Pathogens, at NC State University. Spring 2007 Heterobasidion annosum
  4. Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  5. 1 2 Паводле MycoBank

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сыраежкавыя (парадак)