У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гуам (значэнні).
Тэрыторыя Гуам (англ.: Territory of Guam, чамора Guåhån) — востраў у заходняй частцы Ціхага Акіяна, які мае статус недалучанай арганізаванай тэрыторыі ЗША (гэта значыць не ўваходзіць у склад ЗША, але з’яўляецца іх валоданнем). Абарыгены Гуама — народ чамора — пасяліліся тут прыкладна 3500 гадоў назад. Сталіца — Хагатна[1]. Эканоміка Гуама падтрымліваецца першым чынам турызмам (асабліва з Японіі) і змешчанай на выспе амерыканскай ваеннай базай, якая займае трэцюю частку вострава.
Сталіца — горад Агана.