wd wp Пошук:

Грыбна

Гры́бна — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свіна.

Плошча паверхні возера складае 0,8 км², даўжыня 1,83 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Сярэдняя глыбіня каля 0,6 м, найбольшая дасягае 1,2 м. Катлавіна Грыбна лопасцевай формы рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй ад 4—5 да 10—12 метраў, спадзістыя, на ўсходзе — стромкія. Берагавая лінія ўтварае шэраг заліваў. Берагі забалочаныя і сплавінныя, на поўдні возера пясчаныя. Пойма забалочаная, шырынёй да 200 м. Дно возера плоскае. Большая частка дна выслана сапрапелем.

Возера дыстрофнае, слабапраточнае. Цалкам зарастае падводнай расліннасцю. У Грыбна ўпадае ручай з возера Званае, выцякае ручай у возера Клётнае[1] і ручай (пратока?) Трэшчалі[2] ў возера Арлея.

У возеры водзяцца шчупак, карась, акунь, лінь, плотка і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Клётнае возера Архівавана 7 лютага 2013.
  2. Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна