wd wp Пошук:

Група Анушкевічаў

Група Анушкевічаў — падпольная антысавецкая суполка, якая дзейнічала ў Ляхавічах у 1956—1957 гадах.

Перадумовы

Вячаслаў Анушкевіч (нар. 14 кастрычніка 1931 года) пасля заканчэння ў 1952 годзе двухгадовага аддзялення пры Інстытуце народнай гаспадаркі ў Мінску працаваў спачатку ў Шчучыне, а потым у Ляхавічах, дзе нарадзіўся. У Ляхавічах Вячаслаў са сваім старэйшым братам Антонам і суседскім хлопцам Юзікам Анушкевічам вырашылі пісаць і распаўсюджваць антысавецкія ўлёткі на пратэст супраць існай палітычнай і сацыяльнай рэчаіснасці.

Дзейнасць

Улёткі, як больш адукаваны, запісваў на аркушах паперы Вячаслаў. У іх змяшчалася крытыка савецкіх парадкаў, свавольстваў камуністычных функцыянераў і чыноўнікаў, выкрывалася фальшывая выбарчай сістэмы. Улёткі, якія звычайна заканчваліся заклікам «Смерць камунізму!», распаўсюджваліся ў Ляхавічах, Баранавічах, у суседніх гарадах і мястэчках, у цягніках. Група дзейнічала каля паўтара года.

Арышт

Вячаслаў Анушкевіч быў выяўлены па почырку на ўлётках. Арыштаваны 6 красавіка 1957 года, перажыў працяглыя допыты і катаванні ў баранавіцкай турме «Крывое кола» і ў Брэсцкай турме, не выдаў сяброў і ўсю віну ўзяў на сябе. З чэрвеня 1957 года па красавік 1961 года адбываў пакаранне ў канцлагеры ў Мардовіі (Зубапалянаўскі раён, пасёлак Сасноўка, ЖХ 385-7/1).

Сябры

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыя Ляхавіцкага раёна
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1956 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі, закрытыя ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·1956 год у Беларусі
Катэгорыя·Антысавецкія падпольныя арганізацыі на Беларусі