Гродзенская ГЭС — буйнейшая гідраэлектрастанцыя Беларусі. Размешчана на рацэ Нёман каля в. Шчачынава, вышэй па цячэнні за горад Гродна. Уведзена ў строй у верасні 2012 г. Плошча вадасховішча каля 2,5 тыс. га. Магутнасць — 17 МВт, гадавая выпрацоўка электраэнергii — 84,4 млн кВт*г.[1][2]
Агульны кошт праекта 167,8 млн руб. у цэнах 1991 г.[3]. Тэрмін акупнасці — больш за 8 гадоў. Будаўніцтва пачалося ў маі 2008 г., генеральны падрадчык будаўніцтва ААТ «Гроднапрамбуд». У ліпені 2009 г. падпісаны кантракт з чэшскай кампаніяй «Мавел» на пастаўку поўнага камплекту гідратэхнічнага абсталявання для Гродзенскай ГЭС у 2010 г. (на суму 15 млн дол.[4]), у студзені 2010 г. РУП «Гроднаэнерга» і Чэшскі экспартны банк падпісалі крэдытную дамову ў рамках гэтае пастаўкі. На ГЭС усталяваныя 5 гідраагрэгатаў магутнасцю 3,4 МВт кожны.[2]. Абслугоўвае ГЭС 16 чалавек[5].