wd wp Пошук:

Гран-пры Мінска

Гран-пры Мінска (англ.: Grand Prix Minsk) — шашэйная аднадзённая велагонка, якая з 2015 года праводзіцца ў Мінску, сталіцы Беларусі.

Гісторыя

Маршрут гонкі ўяўляе сабой круг, пракладзены па праспекце Пераможцаў, які пераадольваецца 10 разоў. Старт і фініш зенаходзяцца каля Палаца спорту. У першыя два гады разварот быў каля Мінск-Арэны, даўжыня круга складала 12 км, а агульная працягласць дыстанцыі — 120 км. З 2017 года разварот быў перамешчаны ў бок МКАДа, павялічыўшы такім чынам круг да 14,5-14,9 км, а агульную працягласць да 145-149 км.

На кожным цотным крузе размешчаны прамежкавыя спрынтарскія прэміі, на якіх разыгрываецца намінацыя самага актыўнага гоншчыка. Таксама прадугледжана намінацыя лепшага маладога гоншчыка.[1][2]

Гонка ўваходзіць у каляндар Еўрапейскага тура UCI пад катэгорыяй 1.2 і праходзіць напярэдадні Кубка Мінска або на наступны дзень пасля яго.

Прызёры

ГодПераможцаДругіТрэці
2015 Сяргей Папок Раман Юр'евіч Майкін Vasyl Malynivskyi
2016 Сяргей Папок Андрыс Смірнаўс Яўген Эдуардавіч Гутаровіч
2017 Яўген Каралёк Норман Вахтра Эмілс Ліепіньш
2018 Мікалай Шумаў Марак Руткевіч Яўген Ігаравіч Ахраменка
2019 Норман Вахтра Martin Laas Georgios Boúglas
2020 cancelled
2021 cancelled

Зноскі

  1. Мінск рыхтуецца ўпершыню прыняць міжнародныя велагонкі (нявызн.). pda.by.tribuna.com (23 чэрвеня 2015).
  2. Міжнародныя шашэйныя велагонкі «Кубак Мінска» і «Гран-пры Мінска» пройдуць 18 і 19 жніўня (нявызн.) (недаступная спасылка). minsknews.by (31 Ліп 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2019. Праверана 24 чэрвеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Веласпорт у Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·З’явіліся ў 2015 годзе
Катэгорыя·Спартыўныя спаборніцтвы ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·2015 год у Мінску
Катэгорыя·Спаборніцтвы па веласіпедным спорце