wd wp Пошук:

Гранітэкс

ААТ «Гранітэкс»беларуская кампанія па вытворчасці пражы і нітак, якая размешчана ў Гродна. З’яўляецца адным з вядучых у Рэспубліцы Беларусь вытворцаў грэбэннай і кардннай пражы, як аваўнянай, так і змяшанай, а таксама баваўняных арміраваных швейных нітак, шырокага спектру лінейных шчыльнасцяў. З 2000 года арганізавана вытворчасць катанізіраванага льнянога валакна розных ступеняў ачысткі.[1][2][3]

Гісторыя

У кастрычніку 1963 года пачалося будаўніцтва бавоўнапрадзільнай фабрыкі. Увосень былі зроблены выбуховыя работы для стварэння катлавана і пакладзены пачатак закладцы падмурка.

Загадам Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР № 231 ад 10 чэрвеня 1967 года бавоўнапрадзільная фабрыка была ўведзена ў эксплуатацыю. У год пуску фабрыкай было выраблена 3340 тон пражы.

З 1 сакавіка 1973 года загадам МЛП БССР на базе бавоўнапрадзільнай фабрыкі і нітачнай фабрыкі, якая будуецца, створаны прадзільна-нітачны камбінат.

Загадам Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР № 327 ад 2 снежня 1980 года Гродзенскі прадзільна-нітачны камбінат імя XXV з’езда КПСС быў перайменаваны ў Гродзенскае вытворчае прадзільна-нітачнае аб’яднанне.

У жніўні 2000 года аб’яднанне было пераназвана ў Гродзенскае рэспубліканскае унітарнае вытворчае прадпрыемства «Гранітэкс».

24 снежня 2008 года было створана адкрытае акцыянернае таварыства «Гранітэкс» шляхам пераўтварэння Гродзенскага рэспубліканскага унітарнага вытворчага прадпрыемства «Гранітэкс».

Зноскі

  1. ААТ «Гранітэкс» (нявызн.). СЭЗ «Гроднаінвест». Праверана 16 лютага 2019.
  2. Аляксандр Шумілін сустрэўся з працоўным калектывам ААТ «Гранітэкс» (нявызн.) (недаступная спасылка). Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (23 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2018. Праверана 16 лютага 2019.
  3. Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі наведаў «Гранітэкс» і пагутарыў з працоўным калектывам прадпрыемства (нявызн.). Белтэлерадыёкампанія (19 Красавіка 2018). Праверана 16 лютага 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Прадпрыемствы Гродна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1963 годзе