wd wp Пошук:

Пража

Пража

Пража — бесперапынная тонкая нітка са скручаных (часам злепленых) паміж сабой параўнальна кароткіх натуральных або хімічных валокнаў; прадукт прадзення. З пражы выпрацоўваюць тканіны, трыкатаж, дываны, швейныя ніткі, канаты і г. д.

Натуральная пража бывае ваўняная, баваўняная, льняная, шаўковая і г. д.

Адрозніваюць пражу:

Грэбень пража адрозніваецца гладкай паверхняй, высокай трываласцю на парыў. Кардная пража менш гладкая, але трываласць яе досыць высокая. Апаратная - гэта пража з пухнатай (варсістаю) паверхняй, у яе нераўнамерная таўшчыня, трываласць на разрыў малая.

Пража бывае таксама: суровая (неаздобленая), адбеленая, мерсерызаваная, фарбаваная, меланжавая і мулінэ; аднаніткавая і кручаная (з некалькіх нітак): высока аб’емная, армаваная (кручаная іншымі валокнамі або ніткамі), фасонная і г. д.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Тэкстыльная прамысловасць
Катэгорыя·Ткацкая справа