wd wp Пошук:

Гранатавы колер

Гранатавы
Колерныя каардынаты
RGB HEX #000080
RGB¹ (r, g, b) (0, 0, 128)
CMYK² (c, m, y, k) (100%, 100%, 0, 50%)
HSV (h, s, v) (240°, 100%, 50%)
¹: Нармалізавана да [0255]
²: Нармалізавана да [0100]

Грана́тавы ко́лер — адценне сіняга колеру. Назва колера паходзіць ад назвы мінерала граната. Назва колеру паходзіць з польскай мовы — «granatowy», а там ў сваю чаргу колер бярэ такую назву з лацінскай мовы — «granatum»[1].

У англійскай мове колер мае назву, як «navy blue», што можна перакласці, як «колер сіняга мора». Гэта можа быць звязана з тым, што гранатавы колер звычайна выкарыстоўваецца пры афарбоўцы формы флоту.

Колер набыў папулярнасць у сярэдзіне 1980-х гадоў з-за таго, што быў асноўным колерам сіняга спектру, які выкарыстоўваўся ў гульнявых прыстаўках.

Французскі марак у форме гранатавага колеру

Этымалогія

Назва колера ў беларускую мову прыйшла з польскай мовы. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што да таго як трапіць у беларускую мову, у слове ўжо адбыліся змены ў значэнні. Атрымаўся так званы пераход паняццяў: першапачаткова гранатавым колерам называлі сучасны бураковы колер (цёмна-чырвоны). Гранатавым пачалі называць сучасны бардовы колер, але пераход панццяў працягнуўся. Гранатавы перастаў быць цёмна-чырвоным-фіялетавым (бардовым), а стаў назвай для цёмна-сіняга колеру.

Хутчэй за ўсё назва колера пранікла ў беларускую мову у 1920-я гады, калі Заходняя Беларусь была часткай Польшчы.

Сучаснае выкарыстанне колера

У Савецкі час назва колеру амаль што не вымерла. Рэальным этапам вяртання гранатавага колера ў беларускую мову адбылося ў сярэдзіне 1980-х гадоў, калі ў эканоміцы і сацыяльным жыцці адбыліся карэнныя пераломы. Масавая камп’ютарызацыя вымусіла людзей вярнуць у мову назву колеру, з-за таго, што гранатавы колер быў адным з першапачатковых 16 HTML / CSS колераў для стандартызаванага камп’ютэрнага дысплея ў канцы 1980-х гадоў.

Сёння колер выкарыстоўваецца часта пры афарбаванні тканіны. З гранатавай тканіны вырабляюць звычайна пінжакі.

Зноскі

  1. Гранат ў Слоўніку Уладзіслава Капалінскага (Польшча)
Web colors black silver grey white red maroon purple fuchsia green lime olive yellow orange blue navy teal aqua
                                 
  Адценні сіняга колеру  
Нябёсы Блакітны Сіні Лазурковы Лазурковая сінеча Кобальтавая сінеча Валошкавы Цёмна-сіні Джынсавы Dodger blue Індыга Міжнародны колер Іва Кляйна
#F0F8FF  #007FFF  #0000FF  #007BA7                 
Лавандавы Начная сінеча Гранатавы Барвенкавы Персідская сінеча Запылены блакітны Пруская сінеча Каралеўская сінеча Сапфіравы Стальная сінеча Ультрамарынавы Светла-сіні
#B57EDC  #003366    #CCCCFF                 
Светла-цыянавы
 
Колеры і адценні
  Адценні ружовага Адценні чырвонага Адценні карычневага       Адценні белага
Адценні пурпурнага Пурпурны Чырвоны Аранжавы Адценні аранжавага     Белы
Адценні фіялетавага Фіялетавы   Жоўты Адценні жоўтага     Шэры
Адценні сіняга Сіні Блакітны Зялёны Адценні зялёнага     Чорны
    Адценні блакітнага         Шэрая шкала
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адценні
Катэгорыя·Колеры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Адценні сіняга колеру