wd wp Пошук:

Грамніца

Грамні́ца — рака ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дзвінаса (басейн Віліі). Даўжыня ракі 9 км[1]. Пачынаецца за 0,6 км на паўночны ўсход ад вёскі Новае Чэрнева, упадае ў Дзвінасу за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Рудня Плешчаніцкага сельсавета. На ўсім працягу каналізаваная, у сярэднім цячэнні прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. У пойме здабываецца торф. Асноўны прыток — рака Сукнеўка (злева).

Зноскі

  1. Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Лагойскага раёна
Катэгорыя·Прытокі Дзвінасы
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта