wd wp Пошук:

Граматыка друкарні Мамонічаў

«Кграматыка словеньска языка», таксама вядомая як граматыка друкарні Мамонічаў — трактат аб граматыцы стараславянскай мовы[удакладніць], выданы ў друкарні Мамонічаў у Вільні 8 кастрычніка 1586 года. Аўтарства трактату прыпісваецца Іаану Дамаскіну, пераклад на царкоўнаславянскую мову — Іаану Экзарху. Некаторыя даследчыкі-тэкстолагі (В. І. Лук’яненка) лічаць аўтарам гэтага выдання Івана Фёдарава, які, магчыма, і быў тым, хто апрацаваў і падрыхтаваў трактат Іаана Дамаскіна да друку паводле спіску, які меўся ў бібліятэцы Астрожскай акадэміі.

Кніга набраная маскоўскім шрыфтам, пасляслоўе набранае астрожскім шрыфтам Івана Фёдарава (як у «Азбуцы» 1578 года).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Беларуская літаратура XVI стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы, у якіх трэба ўдакладніць крыніцы
Катэгорыя·Творы 1586 года