wd wp Пошук:

Градскае

Гра́дскае, Чорнае — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Вузлянка, за 10 км у паўднёвым напрамку ад горада Мядзел, за 4,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Чарэмшыцы. Уваходзіць у склад гідралагічнага заказніка «Чарэмшыцы». Адносіцца да Нарачанскай групы азёр [1].

Плошча паверхні возера 0,38 км². Даўжыня 0,83 км, найбольшая шырыня 0,54 км, сярэдняя 0,46 км. Даўжыня берагавой лініі 2,04 км. Найбольшая глыбіня 4,1 м, сярэдняя 2,68 м. Аб’ём вады 1,02 млн м³.

Катлавіна выцягнутая з захаду на ўсход, круглаватай формы, рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, параслі лесам. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, забалочаныя, пераважна сплавінныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 500 м, з сеткай меліярацыйных каналаў. Праз меліярацыйныя каналы возера звязана з ракой Вузлянка.

Вада возера гідракарбанатна-кальцыевая, вельмі маламінералізаваная. Трафічны статус вадаёма — дыстрофны[2].

Возера месціцца ў запаветнай зоне, знаходжанне чалавека ў якой забаронена (акрамя навуковых даследаванняў)[3].

Зноскі

  1. Даведнік «Водныя рэсурсы Нацыянальнага парку «Нарачанскі» (руск.)
  2. Возера Градскае / Даведнік «Водныя рэсурсы нацыянальнага парку «Нарачанскі» (руск.)
  3. Артыкул пра Нацыянальны парк «Нарачанскі» ў газеце «Нарачанская зара»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Нарачы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарачанская група азёр