Гравіска (сучасная назва, італ.: Gravisca або Гравіскі (старажытная лацінскае назва, лац.: Graviscae)[1] — археалагічны помнік у Італіі (Лацыё). Уяўляў сабой этрускі порт, які абслугоўваў горад Тарквініі і размяшчаўся ў 8 км на захад ад цэнтра горада.[2]
Этрускае паселішча існавала з 600 па 250 гг. да н. э. і прайшло праз 4 фазы развіцця[3] У 181 г. на яго месцы была заснавана «калонія» для рымскіх грамадзян.[4] Порт адначасова быў рынкам (эмпарыёнам), існуюць шматлікія сведчанні прысутнасці гандляроў, а таксама грэчаскіх рамеснікаў.[5] Засведчана шанаванне шматлікіх грэчаскіх багоў — у тым ліку такіх, як Афрадыта, Гера,[6] Дэметра і Апалон.