Грабучо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Грабучая.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Докшыцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 24 студзеня 1958 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Валодзькаўскага (9 населеных пунктаў: Бароўка, Варганы, Дуброўка, Іванаўка, Лапліна, Рэчкі, Чарэмшына, Шантараўшчына і Яблонка) і Сітцаўскага (9 населеных пунктаў: Асановічы, Булахі, Вешняе, Вянюціна 1-е, Вянюціна 2-е, Грабучая, Кабяльцы, Макаравічы і Уздзеўшчына) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 18 населеных пунктаў.