wd wp Пошук:

Грабаўскае падняцце

Грабаўскае падняцце (ад назвы вёскі Грабаў у Петрыкаўскім раёне) — тэктанічная структура ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці, на захадзе Капаткевіцкай зоны падняццў Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1972 годзе сейсмаразведкай па міжсалявых і падсалявых дэвонскіх адкладах.

Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых і міжсалявых дэвонскіх адкладах у выглядзе манаклінальнага блока, які ўздымаецца ў паўднёва-заходнім напрамку пад вуглом 6—8º і абмежаваны на захадзе і поўдні Паўднёва-Жыткавіцкім і Капаткевіцкім разломамі, а на ўсходзе аддзелены ад Кузьмічоўскага блока малаамплітудным разрывам. Памеры 6×3 км. Сфарміравалася ў познім дэвоне (лебядзянскі час) — карбоне.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Геалогія Петрыкаўскага раёна
Катэгорыя·Прыпяцкі прагін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак