Го́шаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Гошава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў Драгічынскім раёне Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 9 чэрвеня 1958 года ў склад Ліпнікаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Салава, Суткі і Чарнопаль)[1]. Скасаваны 31 сакавіка 1959 года, тэрыторыя далучана да Хомскага сельсавета[2].