wd wp Пошук:

Готфрыд фон Гогенлоэ

Готфрыд фон Гогенлоэ (Хоэнлоэ) (ням.: Gottfried von Hohenlohe, каля 1265 года — 5 лістапада 1309 года, Бад-Мергентхайм) — чатырнаццаты вялікі магістр Тэўтонскага ордэна. Сын Крафта фон Гогенлоэ і Вілеборгі фон Вертхайм. Сярод яго продкаў быў вялікі магістр Генрых фон Гогенлоэ, які даводзіўся братам яго дзеду.

Гогенлоэ стаў членам ордэна ў 1279 годзе. У 1290 годзе быў прызначаны комтурам Франконіі. У 1294 годзе стаў ландмайстрам (магістрам) ордэна ў Германіі.[2] 3 мая 1297 года на капітуле ў Венецыі Гогенлоэ быў выбраны вялікім магістрам ордэна. Неўзабаве ён быў уцягнуты ў канфлікт паміж ордэнам і біскупам Рыгі. Страта ўладанняў ордэна ў Венецыі і Неапалі ў 1303 годзе, а таксама няўвага да просьбаў рыцараў з Лівоніі і Прусіі, прывялі да паслаблення яго пазіцый. 18 кастрычніка 1303 года па рашэнні капітула ў Мемелі ён быў вымушаны сысці ў адстаўку. Ён атрымаў у кіраванне балей у Франконіі. Адстаўка Гогенлоэ не была прызнана некаторымі членамі ордэна, якія лічылі яго вялікім магістрам аж да яго смерці ў 1309 годзе. Ён быў пахаваны ў Марбургу.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123677572 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Спіс ландмайстраў Тэўтонскага ордэна ў Германіі
Папярэднік:
Конрад фон Фейхтванген
вялікі магістр Тэўтонскага ордэна
12971303
Пераемнік:
Зігфрыд фон Фейхтванген
Папярэднік:
Конрад фон Фейхтванген
ландмайстар Тэўтонскага ордэна ў Германіі
12941297
Пераемнік:
Іаган фон Несельродэ
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Марбургу
Катэгорыя·Памерлі 19 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1265 годзе
Катэгорыя·Рыцары Тэўтонскага ордэна
Катэгорыя·Вялікія магістры тэўтонскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1310 годзе
Катэгорыя·Гогенлоэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі