wd wp Пошук:

Готфрыд Бернхард Гёц

Готфрыд Бернхард Гёц (ахрышчаны 10 жніўня 1708, Велеград — 23 лістапада 1774, Аўгсбург) — нямецкі мастак і гравёр эпохі ракако.

Яго бацька быў слесарам у кляштары цыстэрцыянаў у Велеградзе. У 1718 годзе залічаны ў езуіцкую школу ва Угерске-Градзіштэ, дзе вывучаў рыторыку і граматыку. Пасля заканчэння курса навучаўся жывапісу ў Франца Грэгара Ігнаца Экштэйна, які займаўся рэстаўрацыяй кляштарнага касцёла. Праз чатыры гады ён, верагодна, стаў вандроўным чаляднікам і пасяліўся ў Аўгсбургу каля 1730 г. Гэты горад быў цэнтрам друку і выдавецкай справы, а таксама бізнесу і фінансаў, таму, хутчэй за ўсё, ён навучыўся там гравюры, каб атрымаць працу. Ён таксама, відаць, навучыўся афорту ў Іагана Георга Бергмюлера.

Ён атрымаў сертыфікат магістра ў 1733 годзе і неўзабаве пасля гэтага ажаніўся. Яго жонка памерла маладой, і ён зноў ажаніўся ў 1736 годзе. Шмат гадоў ён працаваў у мастацкага і музычнага выдаўца Ёгана Крысціяна Леапольда. З 1739 года ён таксама пісаў фрэскі, у тым ліку ў капліцы Новага палаца ў Меерсбургу і інш.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Web umenia Праверана 7 красавіка 2018.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118696009 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1708 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1774 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Велеградзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Аўгсбургу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Баварыі
Катэгорыя·Памерлі 23 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 жніўня