wd wp Пошук:

Гордыя хлопцы

Гордыя хлопцы на маршы недзе ў ЗША ў 2020 годзе. Можна пабачыць іх штандар з пеўнем, а таксама пратэстовец на пярэднім плане апрануты ў Fred Perry, што тыпова для гордых хлопцаў.

Гордыя хлопцы (англ.: Proud Boys) — праварадыкальная, неафашысцкая палітычная арганізацыя ў ЗША, якая складаецца толькі з мужчын і прапагандуе палітычны гвалт у ЗША і Канадзе.[1]

Групоўка з’явілася спачатку на старонках праварадыкальнага часопіса «Taki’s Magazine» у 2016 годзе пад кіраўніцтвам сузаснавальнікам «Vice Media» Гэвіна Макінэса, а імя ўзяла з песні «Proud of Your Boy» («Ганаруся тваім хлопцам») з дыснееўскага мюзікла Аладын з 2011 года.[2]

Гордыя хлопцы паўсталі ў межах руху альт-райт, але з таго часу яны дыстанцаваліся ад альт-райтаў у бок альт-лайтаў, то бок, яны адмовіліся ад ідэнтыфікацыйнай палітыкі і расізма, але ў астатнім захавалі праварадыкальную павестку. Асабліва гэты дрыфт у бок альт-лайтаў сярод гордых хлопцаў узмацніўся пасля беласупрэматысцкага пратэсту «Аб’яднаем Правых» у 2017 годзе.[3]

Зноскі


  1. Праварадыкальная:

  2. Coaston, Jane. The Proud Boys, the bizarre far-right street fighters behind violence in New York, explained (нявызн.). Vox (15 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы October 17, 2018.

  3. After Charlottesville, the American Far Right is Tearing Itself Apart (нявызн.), The Intercept (21 верасня 2017).

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Палітычныя арганізацыі ЗША
Катэгорыя·Грамадскія рухі ЗША
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы