Гомельская дзіцячая чыгунка — першая дзіцячая чыгунка на тэрыторыі Беларусі і пятая ў СССР.
Дарога была адкрыта ў жніўні 1936 года, размяшчалася ў раёне стадыёна «Лакаматыў» і была даўжынёй 0,5 км. Меліся асобнае паравознае дэпо, станцыйныя пабудовы, навучальны будынак. На дарозе эксплуатаваліся танк-паравоз АЛКА серыі В і два міні-вагона, пад заказ пабудаваныя на Гомельскім вагонарамонтным заводзе [1].
Планавалася прадоўжыць дарогу да піянерскага лагера, размешчанага ў раёне вёскі Ляшчынец (цяпер адзін з раёнаў Гомеля), павялічыўшы яе даўжыню на 3-4 кіламетры. Летам 1941 года дарога была зачынена з-за пачатку Вялікай Айчыннай вайны, падчас вайны разбурана, а ў пасляваенныя гады не аднаўлялася [2].
Гомельская дзіцячая чыгунка на Вікісховішчы |