wd wp Пошук:

Танк-паравоз

Танк-паравоз

Танк-паравоз (танкавы паравоз) — паравоз, які не мае тэндара. Вада і паліва захоўваюцца ў ёмістасцях, што знаходяцца непасрэдна на самім паравозе: вада — у асобных баках (танках), якія знаходзяцца па баках паравога катла, вугаль — у скрынях, звычайна размешчаных у будцы машыніста.

Адсутнасць тэндара дае добры агляд з будкі машыніста пры заднім ходзе, што спрашчала манеўраванне. Запасы паліва і вады на танк-паравозах невялікія, таму іх выкарыстоўвалі ў месцах, дзе магчыма забеспячэнне палівам і вадой, — на пад’язных пуцях прамысловых прадпрыемстваў, невялікіх станцыях, складах.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Паравозы