wd wp Пошук:

Гомельская дзіцячая чыгунка

Гомельская дзіцячая чыгунка — першая дзіцячая чыгунка на тэрыторыі Беларусі і пятая ў СССР.

Гісторыя

Дарога была адкрыта ў жніўні 1936 года, размяшчалася ў раёне стадыёна «Лакаматыў» і была даўжынёй 0,5 км. Меліся асобнае паравознае дэпо, станцыйныя пабудовы, навучальны будынак. На дарозе эксплуатаваліся танк-паравоз АЛКА серыі В і два міні-вагона, пад заказ пабудаваныя на Гомельскім вагонарамонтным заводзе [1].

Планавалася прадоўжыць дарогу да піянерскага лагера, размешчанага ў раёне вёскі Ляшчынец (цяпер адзін з раёнаў Гомеля), павялічыўшы яе даўжыню на 3-4 кіламетры. Летам 1941 года дарога была зачынена з-за пачатку Вялікай Айчыннай вайны, падчас вайны разбурана, а ў пасляваенныя гады не аднаўлялася [2].

Станцыі

Рухомы састаў

Лакаматывы

Вагоны

Галерэя

Зноскі

  1. История общественного транспорта Гомеля Архівавана 5 лістапада 2013.
  2. Детские железные дороги — Гомель

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Транспарт Гомеля
Катэгорыя·Зніклі ў 1941 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Дзіцячыя чыгункі Беларусі
Катэгорыя·1936 год у Гомелі