wd wp Пошук:

Гомельская ГЭС

Гомельская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя ў Віцебскай вобласці, размешчаная на рацэ Тураўлянка ў а/г Гомель. Вызначаная магутнасць 250 КВт.

Пабудавана ў 1953 годзе. Забяспечвала электрычнасцю Гомельскі і Вароніцкі сельсаветы Полацкага і палову суседняга Ушацкага раёна. У той час, аднак, нагрузка на электрычныя сеткі былі непараўнальныя з цяперашнімі — сельгаспрадпрыемствы мелі мала абсталявання, а бытавой тэхнікі ў хатах не было зусім. У пачатку 1960-х, са з’яўленнем магчымасці падключэння спажыўцоў да Беларускай энергасістэмы, Гомельская ГЭС як і шэраг малых ГЭС была выведзена з эксплуатацыі.

У пачатку 1990-х Гомельская ГЭС трапіла ў дзяржаўную праграму аднаўлення малых гідраэлектрастанцый. У 19951996 (работы выконвала ТАА «Малая энергетыка») і 20132014 гадах праведзена поўная рэканструкцыя абсталявання і гідратэхнічных збудаванняў. Вызначаная магутнасць склала 250 КВт.

У адрозненне ад іншых малых гідраэлектрастанцый, Гомельская ГЭС працуе на вадатоку сістэмы бліжэйшых азёр, таму магчымасць уплыву засухі на рэках на прадукцыйнасць турбін зведзена на мінімуму. Абслугоўвае ГЭС 1 чалавек, станам на жнівень 2014 года — электраманцёр Уладзімір Мігачоў. Назіранне і ўпраўленне работай ГЭС ажыццяўляецца з цэнтральнага пульту прадпрыемства электрасетак. Станам на жнівень 2014 года аварый і надзвычайных выпадкаў не здаралася.

Літаратура

  1. (unspecified title) Праверана 21 лістапада 2021.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Эканоміка Полацкага раёна
Катэгорыя·Электрастанцыі паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Электрастанцыі Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Гідраэлектрастанцыі Беларусі