wd wp Пошук:

Голіцкі замак

Замак

Голіцкі замак (славацк.: Holíčsky zámok), замак у Голічы, ля мяжы з Чэхіяй.

Месцазнаходжанне

На Замацкай вуліцы ў Голічы: 48°48′32″ пн. ш. 17°09′25″ у. д. HGЯO

Гісторыя

Першапачатковы замак узнік на мяжы XI-XII стагоддзяў, упершыню згадваецца ў 1256 годзе. У XIV стагоддзі Матуш Чак пашырыў замак. У XV стагоддзі замак быў ізноў перабудаваны. У XVI-XVII стагоддзях вакол старога замка будуецца новая сцяна з бастыёнамі. У 1736 замак стаў маёмасцю аўстрыйскай імператарскай сям’і, якая перабудоўвае яго ў стылі позняга барока. Замак быў летняй рэзідэнцыяй імператараў, у ім падоўгу жыла Марыя Тэрэзія. У 1919 годзе замак стаў маёмасцю чэхаславацкай дзяржавы. У наш час аб’ект рэстаўруецца і доступ туды абмежаваны.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Трнаўскі край
Катэгорыя·Замкі Славакіі