wd wp Пошук:

Гольша

Гэты артыкул — аб легендарным літоўскім князі. Артыкул аб разанскім князі Алегу, часам называнам Голшам у летапісах — Алег Іванавіч Разанскі.

Руіны пазнейшага замка ў Раконцішках.

Гольша, Голша, Ольша, Голшыс, Гальшан — легендарны літоўскі князь герба Кітаўрус, вядомы з 2-й і 3-й рэдакцый Літоўскай хронікі і прац залежных ад яе гісторыкаў (у прыватнасці, Стрыйкоўскага). Хроніка ў гэтай частцы значна разыходзіцца са звесткамі іншых крыніц аб гэтым перыядзе і звычайна лічыцца легендарнай.

Паводле летапісаў, Гольша — унук Гілігіна, сын вялікага князя Рамана, брат Нарымонта, Трайдзеня, Даўмонта і Гедруса. Стрыйкоўскі сцвярджае, што падчас працы над «Ганцом Цноты» ён карыстаўся нейкім рускі летапісам, у якім гэтыя пяць князёў названыя сынамі Трабуса[1]. Паводле «Хронікі літоўскай і жамойцкай», яны былі сынамі Рамана, але выхоўваліся пасля смерці бацькі пры двары свайго стрыечнага дзеда Трабуса[2].

Гольша — заснавальнік Раконцішскага замку і Гальшан, пачынальнік роду Гальшанскіх. Браў удзел у барацьбе Нарымонта з Даўмонтам на баку першага. Меў сына Альгімонта, а паводле «Хронікі Быхаўца» і «Хронікі літоўскай і жамойцкай» — і яшчэ аднога сына, Міндоўга. Памёр у часы, калі Трайдзень быў вялікім князем. Гедзімінава ваяводу Альгімонта Гальшанскага Яўрэінаўскі летапіс атаясняе з Гольшавым сынам, а шэраг іншых летапісаў называе таго пазнейшага Альгімонта сынам Міндоўгавым.

Т. Нарбут, спрабуючы ўзгадніць звесткі Літоўскай хронікі са звесткамі рускіх летапісаў, прапаноўваў (без асаблівых падстаў) атаясніць Гольшу з Лесіям.

Легенда аб заснаваннях

Легенда аб заснаванні Гольшам Раконцішскага замку і Гальшан у амаль нязменным выглядзе паўтараецца ў розных рукапісах Літоўскай Хронікі. Ніжэй яна прыведзена па летапісе Красінскага.

A четвертыи брат его, Голшис, перешед реку Велю, и нашол гору красну межи горами над рекою Вилнею в мили от устья реки Вилни, гдѣ впадываеть в реку Велью, против Раконтишок, и вчинил город, и назоветь именем своим, Гольшанѣ. И немного бывши там, и ездячи оттолѣ в ловы в пущу за десеть миль[3] от того города своего, и наидеть гору красну и з ровнинами великими облеглую и объфитостями наполненую, и сподобалося ему там, и он и там ся поселил, и на тои горе вчинил над рекою Кораблем, и перенесется оттуль, и там начнеть княжити, и назовется князем Голшанским.

Зноскі

  1. Maciej Stryjkowski. Kronika polska, litewska, żmódzka i wszystkiéj Rusi. T. 1, Warszawa, 1846, s. 316.
  2. ПСРЛ Т.XXXII, «Кройника литовская и жмойтская».
  3. Трэба памятаць, што стараруская міля была роўная прыблізна 7,5 км.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Легендарныя літоўскія князі
Катэгорыя·Гальшанскія