wd wp Пошук:

Годфры Коплі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Коплі.

Сэр Годфры Коплі, 2-і баранэт (англ.: Sir Godfrey Copley, 2nd Baronet, пр. 16539 красавіка 1709) — багаты англійскі землеўладальнік, калекцыянер мастацкіх твораў, палітык, больш за ўсё вядомы сваім ахвяраваннем 100 фунтаў стэрлінгаў Лонданскаму каралеўскаму таварыству, членам якога ён быў (з 1691), для заснавання медаля, якім узнагароджваўся б навуковец, чые доследы атрымалі б найбольшае адабрэнне таварыства, для паляпшэння ведаў пра прыроду. Медаль Коплі з’яўляецца найстарэйшай дзейснай навуковай узнагародай, папярэдніцай Нобелеўскай прэміі. Годфры Коплі быў членам парламента Англіі ад Элдбара (1679-1685) і Ціска (1695-1709).

Годфры Коплі жыў у мястэчку Спротбра, якое зараз уваходзіць у склад Донкастэра, што ў Паўднёвым Ёркшыры.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004. Праверана 18 сакавіка 2022.
  2. 1 2 https://books.google.ca/books?id=DUcRAQAAIAAJ&pg=RA1-PA211
  3. https://books.google.ca/books?id=FchKAQAAMAAJ&pg=PA211
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Бароны
Катэгорыя·Памерлі 9 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1653 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1709 годзе
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных