wd wp Пошук:

Гнаявік веснавы

Гнаявік веснавы (Trypocopris vernalis ці Geotrupes vernalis) — насякомае атраду цвердакрылыя (Coleoptera), сямейства пласцініставусыя (Scarabaeidae).

Апісанне

Даўжыня жука 14-20 мм. Пярэдняспінка ў густых буйных і дробных кропках. Верх бліскучы, сіні, чорна-сіні, ярка-зялёны, радзей чорны з матавымі надкрыламі, ніз сіні або зялёны.

Пашырэнне

Пашырэнне: Еўропа (акрамя крайняй поўначы Скандынаўскага і паўднёвай часткі Іберыйскага і Апенінскага паўастравоў). Вядомы з Малой Азіі і Ірана. У Беларусі трапляецца спарадычна па ўсёй тэрыторыі, рэдкі від, колькасць якога скарачаецца.

Месцы пражывання: адкрытыя месцы, лясы. Жыве ў глыбокіх земляных норах пад кучамі конскага і каровінага гною.

Асаблівасці біялогіі

Цыкл развіцця доўжыцца каля года. Норы рые пад кучамі высахшага гною, на дне робіць ячэйкі, куды самка адкладвае яйкі. Лічынкі жывяцца гноем да наступлення халадоў. Перазімаваўшыя лічынкі працягваюць жывіцца гноем да акуклівання. Максімальная актыўнасць у чэрвені.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гнаевікі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта