wd wp Пошук:

Глыбокі друк

Глыбокі друк. Верхняя лінія — ліст паперы, ніжняя — матрыца

Глыбо́кі дру́к — спосаб пры якім друкуючыя элементы заглыблены.

  1. У эстампе на вырытай пласціне фарбай запаўняюцца канаўкі, а з паверхні фарба змываецца. Чым глыбей канаўкі, тым больш больш фарбы пераходзіць з пласціны на адбітак. Добра перадае паўтаны. Гэткім чынам ствараюцца наступныя віды гравюры: аквацінта, афорт, белы штрых, лавіс, меца-цінта, мяккі лак, пункцірная гравюра, разцовая гравюра, сухая іголка, траўлёны штрых, рэзерваж.

  2. У паліграфіі скарыстоўваўся пераважна для друка ілюстраваных часопісаў, фотаальбомаў, партрэтаў.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Спосабы друку
Катэгорыя·Паліграфія