wd wp Пошук:

Глушэц у Беларусі

Глушэц на паштовай марцы Беларусі

Глушэц для Беларусі — абарыгенны від птушак, прадстаўнік атраду курападобныя. Паляўнічы від.

Гісторыя

Пудзілы такуючых глушцоў у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі

Раней на Беларусі было каля 8000-9000 асобін гэтых птушак. На працягу другой паловы ХХ стагоддзя адбылося прыкладна 10-разовае скарачэнне колькасці заходнееўрапейскага падвіда на тэрыторыі Беларусі, а за першыя дзесяцігоддзі XXI стагоддзя скарачэнне колькасці склала прыкладна 50%. Паколькі глушэц з’яўляецца тайговай, паўночнай птушкай, з прычыны карэкціровак клімату яго колькасць у Беларусі змяншаецца[1].

Сучасная папуляцыя

Колькасць глушца на тэрыторыі Беларусі за перыяд з 2010 па 2019 год (уключна) змянялася ў межах 7900-9100 асобін[2].

Па стане на 1 студзеня 2020 год колькасць глушца склала 8304 асобін (пры аптымальных 25299). Па абласцях: Брэсцкая - 480, Віцебская - 4932, Гомельская - 1122, Гродзенская - 118, Мінская - 1011, Магілёўская - 641. Здабыча 121 (з іх 98 у Віцебскай вобласці). Варта адзначыць, што 101 глушэц здабыты замежнымі паляўнічымі[2].

Дынаміка агульнай колькасці

Дынаміка здабычы

Утрыманне ў няволі

У няволі глушцы жывуць у Магілёўскім заасадзе. У Бярэзінскім запаведніку з 1972 года вывучаецца вальернае ўтрыманне і развядзенне ў няволі. Планавалася стварэнне гадавальніка па развядзенні ў няволі заходнееўрапейскага падвіда глушца ў межах Налібоцкай пушчы[3].

Біялогія

Пудзілы такуючых глушцоў у Музеі прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь

У Беларусі нешматлікі аселы від. Водзіцца ў хваёвых і мяшаных сухадольных лясах, радзей на мохавых балотах Паазер’я, Прыпяцкага Палесся, у Белавежскай пушчы. Народная назва на Палессі когут.

Глушэц распаўсюджаны ў краіне нераўнамерна[1]. Часцей за ўсё яго можна сустрэць у паўночных і ўсходніх рэгіёнах[1].

У Беларусі насяляюць два падвіды: заходнееўрапейскі і сярэднерускі[1]. Заходні засяляе заходнюю частку Беларусі да Валожына, Слоніма і Лунінца[4][5]. Далей на ўсход распаўсюджаны сярэднерускі падвід з больш светлай афарбоўкай апярэння, светлым брухам і ўсходнім тыпам песні[3].

Беларуская папуляцыя заходнееўрапейскага падвіда глушца з’яўляецца ядром апошняй ізаляванай раўніннай групоўкі дадзенага падвіда, якая засяляе заходнюю Беларусь, усходнюю Польшчу і Літву[3].

Ахова

У Беларусі знаходзіцца пад аховай. Галоўнымі пагрозамі для яго з’яўляюцца знікненне месцаў пражывання ў сувязі з высечкай лесу, здабычай жывіцы на такавішчах і каля іх, паляванне на самцоў, а таксама драпежнікі, у тым ліку янотападобны сабака[1].

Паляванне

Глушца здабываюць па ліцэнзіях у невялікай колькасці.

У культуры

У 2020 годзе глушэц быў абраны птушкай года Беларусі, у сувязі з чым на працягу года праводзіліся розныя тэматычныя мерапрыемствы[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 В Беларуси выбрали птицу 2020 года (руск.)
  2. 1 2 ГЛУХАРЬ (Tetrao urogallus) (руск.)
  3. 1 2 3 В Беларуси приступают к разведению глухарей западноевропейского подвида (руск.)
  4. J. Domaniewski(польск.) бел., Rydzewski, W.(польск.) бел. Materialy do znajomosci form geograficznych gluszca (Tetrao urogallus Linn.) w Polsce. Acta Ornithologica Musei Zoologici Polonici. 1937. Tom II, Nr5. P. 63-68
  5. Tukallo, W. Wspomina o glusze na Polesiu. Lowiec Polski. 1927 , №7-8. P. 391-393

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на катэгорыю Вікісховішча адсутнічае ў Вікідадзеных
Катэгорыя·Сысуны Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Курападобныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай