wd wp Пошук:

Янотападобны сабака ў Беларусі

Янотападобны сабака ў Гродзенскім заапарку

Янотападобны сабака для Беларусі — від сысуноў сямейства Сабачыя (Canidae), адзін з двух інтрадукаваных відаў драпежнікаў у Беларусі[1].

Гісторыя

Пудзіла янотападобнага сабакі ў экспазіцыі ў Лідскага гісторыка-мастацкага музея

Акліматызаваны від. У Беларусь 100 янотападобных сабак былі завезеныя ў 1936 годзе і выпушчаныя ў Парыцкім, Любанскім і Чачэрскім раёнах. Але ўжо да гэтага часу на тэрыторыі рэспублікі сустракаліся адзінкавыя асобіны янотападобнага сабакі, якія заходзілі з суседніх абласцей РСФСР (Калінінскай, Пскоўскай і Смаленскай), у якіх іх выпуск быў праведзены раней. Для звяроў былі збудаваныя штучныя норы, і першы час іх падкормлівалі мясам і рыбай. Яны хутка прывыклі да падкорму і доўгі час не выходзілі з нор на пошукі ежы. Звяры, выпушчаныя ў Парыцкім раёне, добра прыжыліся і ў 1940 годзе ўжо сустракаліся ў 14 прылеглых раёнах[1].

Пудзіла янотападобнага сабакі са шчанюкамі ў Музеі прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь

У 1947-50 гадах у Парыцкім і Любанскім раёнах адлоўленыя 52 асобіны, з іх 32 выпушчаныя ў Лагішынскім (цяпер Пінскі), а 20 у Слонімскім раёнах. У 1952 годзе янотападобны сабака ўжо сустракаўся ва ўсіх абласцях з відавочнай перавагай у паўднёва-ўсходняй частцы[1].

Сучасная папуляцыя

На 2013 год колькасць янотападобных сабак у рэспубліцы даволі высокая[1]. Колькасць янотападобных сабак, якія жывуць у паляўнічых угоддзях Беларусі, на 2013 год складала 13 400 асобін[1].

Дынаміка адгульнай колькасці

Дынаміка здабычы

Утрыманне ў няволі

Янотападобны сабака ў Гродзенскім заапарку

Янотападобныя сабакі жывуць у Гродзенскім, Віцебскім[2] і Мінскім заапарках[3], у Магілёўскім заасадзе[4].

Біялогія

Паштовая марка стандартнай серыі

У Беларусі янотападобны сабака аддае перавагу шырокалісцевым і змешаным лясам, невялікім пералескам, якія мяжуюць з балотамі, рэкамі, азёрамі і іншымі вадаёмамі. Насяляе яна таксама ў пойменных астраўных лясах, зарасніках хмызняку і трыснёгу па берагах рэк і азёр. З раёнаў, дзе праводзяцца меліярацыйныя работы і знікаюць натуральныя вадаёмы, звяры звычайна сыходзяць[1].

Ахова

Аховы не патрабуе. У Беларусі з 1950 года дазволены яго адстрэл. Здабываецца ў асноўным для атрымання футра. У паляўнічай гаспадарцы гэты звер можа наносіць страты, руйнуючы гнёзды наземна-гняздуючых паляўнічых птушак. Асабліва шкодны ён ў плаўнях і узбярэжжах ліманаў, дзе есць шмат яек і птушанят вадаплаўных птушак[1]. Менавіта з-за спусташэння птушыных гнёздаў у вясновы час янотападобны сабака лічыцца шкодным для паляўнічай гаспадаркі відам, і паляванне на яго дазволена круглы год. Месцамі небяспечы як пераносчык віруса шаленства. У цяперашні час, згодна з Правіламі палявання ў РБ, прызнаны шкодным для паляўнічай гаспадаркі вім. Аднак ацэньваць шкодную або карысную дзейнасць янотападобнага сабакі неабходна для кожнага канкрэтнага рэгіёну. Правільным ці няправільным было рашэнне акліматызацыі гэтага віду на тэрыторыі краіны — зараз пытанне гісторыі. Від стаў складнікам часткай фаўны Беларусі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 СОБАКА ЕНОТОВИДНАЯ (Nyctereutes procyonoides) (руск.)
  2. Чем живёт Витебский зоопарк, или Не кормите животных просроченными продуктами! (руск.)
  3. Енотовидная собака (Янотападобны сабака) Архівавана 22 красавіка 2021. (руск.)
  4. Собака енотовидная (Nyctereutes procyonoides) (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сысуны Беларусі
Катэгорыя·Сабачыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле