wd wp Пошук:

Глубля

Глубля — возера ў Мядзельскім раёне. Плошча 0,47 км². Найбольшая глыбіня 26,8 м. Даўжыня 1,15 км. Найбольшая шырыня 0,51 км. Даўжыня берагавой лініі 3,3 км. Аб′ём вады 5,05 млн м³. Плошча вадазбору 1,43 км². У басейне р. Страча, за 35 км на паўночны захад ад г. Мядзел, за 2 км на паўночны-ўсход ад в. Альшэва, у межах ландшафтнага заказніка Блакітныя азёры. Схілы катлавіны вышынёй да 35 м, пясчаныя, параслі лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на паўночным-захадзе і паўдні забалочаныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. Вызначаецца высокай празрыстасцю і чысцінёй вады, маляўнічым наваколлем. Упадае ручай з воз. Глубелька, выцякае ручай у р. Страча. Шырыня паласы надводнай расліннасці 4—20 м, падводная расліннасць пашырана да глыбіні 7 м.

У 19291930 г узровень вады ў возеры быў штучна павышаны прыблізна на 1 м для запаўнення Альшэўскіх рыбаводных сажалак. Пазней рыбалоўная гаспадарка прыйшла ў заняпад, а падвышэнне ўзроўню вады вылілася ў забалочанасць прыбярэжнай паласы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры Мядзельскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Балдуцкая група азёр