wd wp Пошук:

Глейнікі

Гле́йнік (Rhantus) — род жукоў падсямейства Colymbetinae сямейства Плывунцы (Dytiscidae). Галарктычны род, налічваючы 82[1] (каля 100[2]) відаў.

Апісанне

Цела жукоў авальнае, пукатае зверху, даўжынёй 8,5—16[3] (10—11[2]) мм. Колер іржава-жоўты, з мноствам дробных чорных кропак. Заднія ногі доўгія, пляскатыя, пярэднія і сярэднія — карацейшыя. Лётныя крылы добра развітыя, празрыстыя або дымчатага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія

Глейнікі распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі, у тым ліку ў арктычнай зоне. Жывуць у мелкаводных непраточных вадаёмах, лужынах. Зімуюць у дарослым стане. Драпежнікі. Кормяцца воднымі і трапіўшымі ў ваду наземнымі беспазваночнымі і іх рэшткамі. Лічынкі глейнікаў кормяцца выключна жывымі беспазваночнымі.

Некаторыя віды

Глейнік жаўтабрухі (Rhantus exoletus)

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  2. 1 2 Ильник — род Rhantus // Экологический центр «Экосистема»™(руск.)
  3. Genus Rhantus // BugGuide.Net(англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фаўна Еўразіі
Катэгорыя·Фаўна Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Плывунцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак