wd wp Пошук:

Плывунцы

Плывунцы́ (Dytiscidae) — сямейства водных насякомых атрада цвердакрылых.

Апісанне

Даўжыня да 5 см. Цела авальнае, чорнае, іншы раз з жоўтымі плямамі або палосамі, верх крапінкавы або шчыгрынаваны. Галава шырокая, вусікі 11-членікавыя, ніткападобныя. Брушка з 14 сегментаў. Заднія ногі доўгія, плавальныя, пярэднія каротхія, хапальныя. Дыхаюць паветрам, якое ўтрымліваюць пад надкрыламі.

Арэал

Адрозніваецца каля 4000 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. На Беларусі каля 100 відаў, найбольш трапляюцца балацянік буры (Colymbetes fuscus), падводнік выразна-крапінкавы (Hygrotus impressopunctatus), паласкун баразнаваты (Acilius sulcatus), плывунец аблямаваны (Dytiscus marginalis), ціннік аблямаваны (Ilybius fuliginosus); плывунец шырачэнны (Dytiscus latissimus) занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Спосаб жыцця

Драпежнікі. Некаторыя віды знішчаюць лічынак камароў-крывасмокаў, іншыя — малявак рыб.

Развіццё з поўным ператаарэннем. Акукліваюцца ў глебе паблізу вады.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Плывунцы