Глеб Алякса́ндравіч Крыву́лін (4 лютага 1923 — 19 красавіка 1988, Мінск, Беларуская ССР) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, дыпламат. Першы сакратар Магілёўскага абкама Кампартыі Беларусі (1964—1974), Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР.
Член УКП(б) з 1945 года.
У 1941 годзе скончыў сельскагаспадарчы тэхнікум, у 1950 годзе — Курсы пры ЦК ЛКСМ Беларусі, у 1955 годзе — Курсы пры ЦК ВЛКСМ, у 1956 годзе — Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (завочна).
З студзеня 1983 г. — міністр сацыяльнага забеспячэння Беларускай ССР.
Кандыдат у члены ЦК КПСС (1966—1986). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 7—9 скліканняў.
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1958).