wd wp Пошук:

Глауцыум рагаты

Глауцыум рагаты[3] (Glaucium corniculatum) — травяністая расліна, від роду Глауцыум (Glaucium) сямейства Макавыя (Papaveraceae).

Батанічнае апісанне

Глауцыум рагаты. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Аднагадовая, радзей двухгадовая травяністая расліна.

Сцябло вышынёй 10-30 см, галінастае.

Прыкаранёвае лісце нешматлікае, чарашковае, перыстарассечанае; сцябловае — сядзячае.

Кветкі буйныя, адзінкавыя, з 4 ярка-чырвонымі пялёсткамі. Цвіце ў красавіку—чэрвені.

Плод — каробачка, даўжынёй да 25 см.

Уся расліна шызага колеру, апушаная.

Таксанамія

Від Глауцыум рагаты ўваходзіць у род Глауцыум (Glaucium) трыба Chelidonieae падсямейства Papaveroideae сямейства Макавыя (Papaveraceae) парадку Казяльцовакветныя (Ranunculales).

  яшчэ 9 сямействаў
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ 2 трыбы
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ ад 20 да 25 відаў
           
  парадак Казяльцовакветныя     падсямейства Papaveroideae     род
Глауцыум
   
                   
  аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя     сямейства Макавыя     трыба Chelidonieae     від
Глауцыум рагаты
             
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна з Сістэмай APG II)
  падсямейства Fumarioideae
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ 8 родаў
(згодна з Сістэмай APG II)
 
       

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 60. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Макавыя
Катэгорыя·Пустазелле