wd wp Пошук:

Герцберг-ам-Гарц

Герцберг-ам-Гарц (ням.: Herzberg am Harz) — горад у Германіі, у зямлі Ніжняя Саксонія. Уваходзіць у склад раёна Остэродэ. Насельніцтва складае 14 016 чалавек (на 31 снежня 2009 года). Займае плошчу 71,88 км². Афіцыйны код03 1 56 009.

Горад падзяляецца на 6 гарадскіх раёнаў.

Эсперанта ў Герцбергу

11-га ліпеня 2006 года, згодна з рашэннем гарадскіх дэпутатаў горад атрымаў наступрае поўнае імя: “Герцберг — эсперанта-горад” (“Herzberg — die Esperanto-Stadt”), стаўшы такім чынам першым у сусветнай гісторыі паселішчам, якое атрымала такі статус. Горад выкарыстоўвае для міжнародных сувязяў мову эсперанта, у прыватнасці дзяля зносінаў з жыхарамі горада-пабраціма Гура, Польшча. У Герцберге дзейнічае культурны цэнтр нямецкіх эсперантыстаў і Сусветнай арганізацыі эсперанта. Усе прывітальныя шыльды, усталяваныя на ўезде ў горад, і таксама многія з надпісаў, шыльд у самім горадзе таксама напісаны на двух мовах — нямецкай і эсперанта.

У мясцовай школе арганізавана выкладанне эсперанта, а ў бібліятэке маецца вялікі збор кніг на гэтай мове. Згодна з планамі аўтараў праекта, Герцберг павінен стаць узорам двухмоўнага горада, ў якім моўная камунікацыя адбываецца на двух узроўнях - нацыянальным (нямецкая мова) і інтэрнацыянальным (эсперанта).

У рэстаране Großer Knollen, які знаходзіцца на аднаіменнай гары (вышынёй 687 метраў), пачынаючы са студзеня 2007 года наведвальнікам прапаноўваецца двухмоўнае меню. Неўзабаве гэтаму прыкладу паследвалі два іншых рэстарана. Пачынаючы са снежня 2008 года дзейнічае “Жэньшэнь-буцік” (эсперанта Ginsengo-butiko) з двухмоўным меню. У 2011 годзе у дворыку буціка адчынілася Эсперанта-кавярня (Esperant-kavejo). Уладарнік кавярні і буціка Харальд Шыке з’яўляецца спецыялістам ў галіне прыроднай медыцыны, прэзідэнтам Міжнароднай асацыяцыі прыроднай медыцыны (эсперанта Internacia Naturkuraca Asocio) і таксама вядзе прыём пацыентаў на дзвюх мовах — нямецкай і эсперанта[1]. Увогуле у 2012 годзе мяню на эсперанта прапаноўвалі 8 рэстаранаў і кавярань горада.

Летам 2011 года, сям’я эсперантыстаў з Польшчы набыла з вёсцы Зібер, якая ўваходзіць у склад Герцберга, трохзорачны атэль Zum Pass[2][3]. У той жа час аўстрыскі эсперантыст Амір Явадзі пераехаў у Герцберг, дзе набыў стары атэль Golden Hirsch і пачаў яго рэканструкцыю[4][3]

Насельніцтва

ГодНасельніцтва
199016 180
199516 409
200015 568
200514 852
201014 016

Гарады-пабратымы

Зноскі

  1. Esperanto-kafejo en la esperanto-urbo Herzberg (эсп.)
  2. Hotels in andren Händen газетны артыкул: Атэль у іншыя рукі(недаступная спасылка) (ням.)
  3. 1 2 Esperanto-urbo: Juniaj-juliaj eventoj (эсп.)
  4. Kulturzentum für den Weltfrieden газетны артыкул “культурны цэнтр для сяброў з усяго света (ням.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Эсперанта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Гарады Ніжняй Саксоніі