Герхарт Ёган Роберт Гаўптман[5] (ням.: Gerhart Johann Robert Hauptmann; 16 лістапада 1862 — 6 чэрвеня 1946) — нямецкі драматург. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1912). Прэмія прысуджана «найперш у прызнанне плённага, шматстайнага і выдатнага ўнёску ў вобласць драматычнага мастацтва»[6].
Драму «Затанулы звон» (у аўтарскім перакладзе “Затонуты звон”) на беларускую пераклала Наталля Арсеннева[7].