wd wp Пошук:

Герхард Мунтэ

Герхард Петэр Франц Мунтэ (нарв.: Gerhard Peter Frantz Munthe; 1849—1929) — нарвежскі мастак і ілюстратар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і ўрача Крыстафера Мунтэ, сярод яго дзяцей былі таксама гісторык — Хартвіг Андрэас Мунтэ, пісьменніца Маргрэтэ Мунтэ і афіцэр Карл Оскар Мунтэ. Сярод сваякоў былі таксама гісторыкі і мастакі. У 1863 годзе Герхарда адправілі ў Хрысціянію для вывучэння медыцыны, але паколькі ён выявіў мастацкія здольнасці, бацька рэкамендаваў яму заняцца мастацтвам прафесійна. З 1870 года ён навучаўся ў Юхана Экерсберга, і да 1874 года працаваў у М. Мюлера і К. Бергсліна. У 1874—1876 гады Мунтэ навучаўся ў А. Ахенбаха ў Дзюсельдорфе. У 1877 годзе Г. Мунтэ размясціўся ў Мюнхене, дзе працаваў да 1882 года. Яго працы выстаўляліся на Сусветных выстаўках у Парыжы 1900 і 1904 гадоў.

Зноскі

  1. 1 2 Gerhard Peter Frantz Vilhelm Munthe
  2. Gerhard Munthe // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://rkd.nl/explore/artists/58507 Праверана 22 жніўня 2017.
  4. 1 2 3 4 5 6 Norsk biografisk leksikonKunnskapsforlaget. — ISSN 2464-1502
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Палярнай зоркі
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Камандоры ордэна Святога Олафа
Катэгорыя·Мастакі Нарвегіі
Катэгорыя·Мастакі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі-ілюстратары
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 15 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1849 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Нарвегіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1929 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хедмарку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Данеброг