wd wp Пошук:

Гертруда Саксонская

Гертруда Саксонская і Тэадора Комнена, мужы Генрыха II Язаміргота

Гертруда Суплінбургская, або Гертруда Саксонская (ням.: Gertrud/Gertraud von Sachsen, 18 красавіка 1115 — 18 красавіка 1143) — маркграфіня Аўстрыі і Тасканы, герцагіня Саксоніі і Баварыі. Адзіная дзіця ў сям’і імператара кіруючай Суплінбургскай дынастыі Свяшчэннай Рымскай імперыі Лотара II і Рыхензы Нортхеймскай.

Біяграфія

29 мая 1127 года Гертруда выйшла замуж за Генрыха Гордага, які паходзіў з дынастыі Вельфаў і ў 1126 ужо быў герцагам Баварыі. У іх нарадзіўся хлопчык, які пазней стаў герцагам Саксоніі і атрымаў імя Генрыха Льва. У 1168 годзе Генрых Леў ажаніўся з Мацільдай, дачкой англійскага караля Генрыха II і Аліеноры Аквітанскай.

У 1137 годзе муж з жонкай атрымалі тытулы герцагаў Саксоніі. Пасля смерці Генрыха ў 1139 годзе Гертруда 1 мая 1142 года выйшла замуж у другі раз за Генрыха II, маркграфа Аўстрыі (памёр у 1177 годзе), з дынастыі Бабенбергаў. Гертруда Суплінбургская памерла ў 28 гадоў у свой жа дзень нараджэння ў 1143 годзе, праз год пасля нараджэння іх дачкі, і была пахавана ў манастыры Клостэрнойбург.

У XIII стагоддзі яе рэшткі былі перанесены ў манастыр Хайлігенкройц.

Надмагілле Гертруды Саксонскай у Хайлігенкройцы

Зноскі

  1. 1 2 Kindred Britain

Бібліяграфія

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Пахаваныя ў манастыры Хайлігенкройц
Катэгорыя·Дынастыя Суплінбургаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1115 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 18 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1143 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 красавіка