wd wp Пошук:

Гертруда Монсан

Гертруда Караліна Монсан (шведск.: Gertrud Carolina Månsson; 18 снежня 1866, Стакгольм, Швецыя — 6 студзеня 1935, там жа) — шведскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, член Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі Швецыі. Першая жанчына, абраная ў гарадскі савет Стакгольма, а таксама адна з першых у гісторыі жанчын — палітыкаў Швецыі.

Гертруда Монсан нарадзілася ў сям’і Ёганэса Монсана і Шарлоты Крысціны Ліндквіст. Па прычыне беднасці сям’і ва ўзросце адзінаццаці гадоў Гертрудзе прыйшлося кінуць школу і ўладкавацца пакаёўкай, каб мець магчымасць утрымліваць сябе самастойна. Тым не менш, яна актыўна займалася самаадукацыяй, з ранняга ўзросту цікавілася палітыкай. У 1896 годзе ёй удалося адкрыць уласны магазін у Васастане.

Зноскі

  1. 1 2 Gertrud K Månsson — 1917.
  2. 1 2 3 4 Månsson, Gertrud Carolina // Sveriges dödbok 1860–2016 — 7 — Sveriges Släktforskarförbund, 2018. Праверана 21 жніўня 2021.
  3. http://norrabegravningsplatsen.se/kandisarna/Norra begravningsplatsen.se. Праверана 25 мая 2017.
  4. Månsson, GERTRUD CAROLINASvenska gravar. Праверана 25 мая 2017.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Сацыял-дэмакраты Швецыі
Катэгорыя·Жанчыны-палітыкі Швецыі
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках Стакгольма
Катэгорыя·Памерлі 6 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1935 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1866 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1934 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 снежня
Катэгорыя·Памерлі 30 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0