wd wp Пошук:

Герон Александрыйскі

Герон Александрыйскі (стар.-грэч.: Ἥρων ὁ Ἀλεξανδρεύς) (гады нараджэння і смерці невядомыя, верагодна, 1 ст.) — старажытнагрэчаскі навуковец, які працаваў у Александрыі. Аўтар прац, у якіх сістэматычна выклаў асноўныя дасягненні антычнага свету ў галіне прыкладной механікі, У “Пнеўматыцы” Герон апісаў розныя механізмы, якія прыводзіліся ў рух нагрэтым або сціснутым паветрам або парай: т. зв. эаліпіл, г. зн. шар, які верціцца пад дзеяннем пара, аўтамат для адчынення дзвярэй, пажарны насос, розныя сіфоны, механічны тэатр марыянетак і г.д. У “Механіцы” Герон апісаў 5 найпростых машын: рычаг, варот, клін, шруба і блок. Герону быў вядомы і паралелаграм сіл. Выкарыстоўваючы зубчастую перадачу, Герон пабудаваў прыбор для вымярэння працягласці дарог. Механізмы і аўтаматы Герона не знайшлі шырокага практычнага прымянення. Яны выкарыстоўваліся пераважна ў канструкцыях механічных цацак, Выключэнне складаюць толькі гідраўлічныя машыны Герона, пры дапамозе якіх былі ўдасканалены антычныя вадачэрпалкі. Выкладанне асноў антычнай артылерыі Герон даў у трактаце “Аб вырабе кідальных машын”, матэматычныя працы Герона з’яўляюцца энцыклапедыяй антычнай прыкладной матэматыкі. У “Метрыцы” дадзены правілы і формулы для дакладнага і набліжанага разліку розных геаметрычных фігур, напрыклад, формула Герона для вызначэння плошчы трохвугольніка па трох баках, правілы колькаснага рашэння квадратных раўнанняў і набліжанага здабывання квадратных і кубічных каранёў.

Зноскі

  1. Heron of Alexandria
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119107430 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 студзеня 2015.
  3. MacTutor History of Mathematics archive
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119107430 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Александрыі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Механікі
Катэгорыя·Памерлі ў Александрыі
Катэгорыя·Александрыйская школа
Катэгорыя·Памерлі ў 75 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Матэматыкі Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 10 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных