wd wp Пошук:

Герой Украіны

Званне Герой Украіны (укр.: звання Герой України) — дзяржаўная ўзнагарода Украіны — вышэйшая ступень адрознення Украіны, якая прысуджаецца грамадзянам Украіны за здзяйсненне выбітнага гераічнага ўчынку або выбітнага працоўнага дасягнення. Герою Украіны ўручаецца ордэн «Залатая Зорка» (укр. орден «Золота Зірка») за здзяйсненне выбітнага гераічнага ўчынку або ордэн Дзяржавы (укр. орден Держави) - за выдатныя працоўныя дасягненні.

Гісторыя ўзнагароды

Паходжанне звання «Героя Украіны» ўзыходзіць да вышэйшай ступені адрознення ў СССР — звання Героя Савецкага Саюза, якое было ўстаноўлены 16 красавіка 1934 г.

23 жніўня 1998 Указам Прэзідэнта Украіны Л. Д. Кучмы № 944/98 заснавана званне Прэзідэнта Украіны «Герой Украіны» (з уручэннем ордэна «Залатая Зорка» або ордэна Дзяржавы). Згодна з гэтым Указам, прадугледжваецца ўстанаўленне льгот адносна заработнай платы, сацыяльнага забеспячэння і медыцынскага абслугоўвання асобам, якім прысвоена званне «Герой Украіны». Указам таксама зацверджаны Статут адрознення Прэзідэнта Украіны «Герой Украіны» і апісання ордэнаў «Залатая Зорка» і Дзяржавы.

26 лістапада 1998 года першым удастоеным новай узнагароды (з уручэннем ордэна Дзяржавы) стаў прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (з 1962 года) Барыс Яўгенавіч Патон.

16 сакавіка 2000 года Вярхоўная Рада Украіны прыняла Закон Украіны «Аб дзяржаўных узнагародах Украіны», якім было прадугледжана, што дзяржаўнай узнагародай Украіны — вышэйшай ступенню адрознення Украіны з’яўляецца званне Герой Украіны (з уручэннем ордэна «Залатая Зорка» або ордэна Дзяржавы). Было ўстаноўлена, што дзеянне гэтага Закона распаўсюджваецца на праваадносіны, звязаныя з узнагароджаннем асоб, удастоеных адрозненняў і знакаў адрознення Прэзідэнта Украіны да ўступлення ў сілу гэтага Закона; рэкамендавана Прэзідэнту Украіны прывесці свае ўказы ў адпаведнасць з гэтым Законам.

2 снежня 2002 Указам Прэзідэнта Украіны № 1114/2002 быў прызнаны страціўшым сілу папярэдні Указ № 944/98; зацверджаны новы Статут звання Герой Украіны і новыя апісанні ордэнаў «Залатая Зорка», Дзяржавы звання Герой Украіны і новай адзінай мініяцюры гэтых ордэнаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Героі Украіны
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта
Катэгорыя·Званні Украіны
Катэгорыя·Вышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды
Катэгорыя·Ордэны Украіны