У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Герынг. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Ге́рман Вільге́льм Ге́рынг (ням.: Hermann Wilhelm Göring; 12 студзеня 1893, паблізу Розенхайма — 15 кастрычніка 1946, Нюрнберг) — палітычны, дзяржаўны і ваенны дзеяч нацысцкай Германіі, рэйхсміністр імперскага міністэрства авіяцыі, рэйхсмаршал (19 ліпеня 1940). 23 красавіка 1945 года па загадзе Гітлера пазбаўлены ўсіх званняў і пасад. Прысудам Нюрнбергскага трыбунала аб’яўлены адным з галоўных ваенных злачынцаў. Скончыў жыццё самагубствам.