wd wp Пошук:

Герман Іларыёнавіч Кірылаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кірылаў. Герман Іларыёнавіч Кірылаў (нар. 15 снежня 1937, Шаркаўшчына) — беларускі пісьменнік. Лаўрэат прэміі імя А. Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра за кнігу «Прысягнулі Беларусі» («Гарт») (1997). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1991).

Біяграфія

Закончыў Шаркоўшчынскую сярэднюю школу (1954), аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта. Працаваў у шаркаўшчынскай раённай газеце, 2-м, 1-м сакратаром Шаркоўшчынскага райкама камсамола, намеснікам рэдактара міёрскай раённай газеты «Сцяг працы». 3 1965 г. прызначаны намеснікам рэдактара полацкай газеты «Сцяг камунізму». 3 1976 г. па 1995 г. працаваў уласным карэспандэнтам абласной газеты «Віцебскі рабочы» ў Полацку. 3 1995 г. па 1999 г. карэспандэнт шматтыражнай газеты «Трудовая смена» Полацкага вытворчага аб’яднання «Шкловалакно».

Творчасць

У 1975 г. у часопісе «Беларусь» пабачыла свет апавяданне «Татава пілотка», у тым жа годзе ў часопіce «Маладосць» — апавяданне «Адажыа», у 1981 г. (у скарачэнні) аповесць «Сонца твaix вачэй». У 1983 г. у выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла першая кніжка апавяданняў «Падлётак». Большасць з ix — пра вайну. У 1989 г. у выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшаў раман «Пах жыта» (кніга 1-я). У часопісе «Полымя» за 2000 г. надрукавана аповесць «Піраміда».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя А. Адамовіча
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Віцебскі рабочы»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Алеся Адамовіча
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шаркаўшчыне
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта