wd wp Пошук:

Герда Цірэн

Герда Цірэн (швед. Gerda Tirén, 1858—1928) — шведская мастачка. Стварала пейзажы Францыі і Швецыі, дзіцячыя партрэты і жанравыя сцэны.

Біяграфія

Нарадзілася 11 студзеня 1858 года ў Стакгольме. Яе бацька, Карл Генрык Рыдберг (1820—1902), быў пісьменнікам і журналістам. Яе маці, Эма (1820—1899), была ўнучкай партрэтыста і скульптара Ёнаса Форслунда[5].

З 1880 па 1883 гады вучылася ў Каралеўскай акадэміі вольных мастацтваў. Дзякуючы стыпендыі змагла вучыцца ў Парыжы, у камуне Гре-сюр-Луэн. У студзені 1884 года яна заручылася з мастаком Юханам Тырэнам і ў тым жа годзе ў Парыжы выйшла за яго замуж. У канцы 1884 года маладыя вярнуліся на радзіму і пасяліліся ў горадзе Увікен. У іх было чацвёра дзяцей: Нільс (1889—1935) і Сціна (1886—1951), якія таксама сталі мастакамі, Карын (1887—1951) і Элізабэт (1890—1937).

Мастачка праводзіла шматлікія выставы, у тым ліку ў Парыжскім салоне (1885 год) і ў Лільевальхса (1917 год)[6].

Пазней сям’я пераехала ў шведскі горад Пенінгбю ў парафіі Лена, дзе пасяліліся ў сядзібе Тырста, і пражылі там амаль усё жыццё. Памерла ў 1928 годзе ў Пенінгбю і пахавана побач з мужам, пазней там былі пахаваныя і іх дзеці.

Творчасць

Мастачка пісала партрэты, пейзажы і нацюрморты, сцэнкі з жыцця французаў і шведаў, а таксама выявы дзяцей.

Сярод вядомых кніжных ілюстрацый Герды Цірэн — малюнкі да кніг «Жыццё ў краіне» Фрыца Рэйтэра, «Прыгоды Рабінзона Круза» Даніэля Дэфо ў 1899 годзе, «Прынц і жабрак» Марка Твэна і да шматлікіх казак[7].

З 1923 года мастачка актыўна супрацоўнічала з часопісам «Jultomten», які выдавала ў Стакгольме шведская настаўніцкая газета. У гэтым выданні былі надрукаваныя ілюстрацыі да вершу Сакарыяса Тапеліуса «Верабей», шматлікія жанравыя сцэны з дзецьмі.

Карціны Гердцы Цірэн знаходзяцца ў сабранні Нацыянальнага музея ў Стакгольме, у шэрагу правінцыйных музеяў Швецыі і шматлікіх прыватных калекцыях[8].

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 Gerda Tiren // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Jakob och Johannes kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0008/C I a/23 (1856-1861), bildid: 00025623_00060, sida 33 Праверана 7 кастрычніка 2020.
  3. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  4. 1 2 Länna kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/1535/F I/4 (1918-1939), bildid: 00032427_00057, sida 51 Праверана 7 кастрычніка 2020.
  5. Personakt Gerda Rydberg, gift Tirén.
  6. Gerda Tirén, född Rydberg.
  7. Svenskt konstnärslexikon part V, pg. 455, Allhems Förlag, Malmö.
  8. Gerda Tirén i Konstnärslexikonett Amanda.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Мастакі Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1928 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Каралеўскай акадэміі вольных мастацтваў (Швецыя)
Катэгорыя·Памерлі 9 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1858 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў лене Стакгольм
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта