Герб Цырына — геральдычны сімвал Цырына, пацверджаны гораду каралём польскім і вялікім князем літоўскім С. А. Панятоўскім 5 чэрвеня 1792: «у блакітным полі алень, які стаіць, з залатым крыжам паміж рагамі»[1].
У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 9 верасня 2009[2].
Афіцыйнае апісанне:
Герб вёскі Цырын Карэліцкага раёна ўяўляе сабой барочны шчыт, у блакітным полі якога на залатым ускрайку выява аленя натуральнага колеру, паміж яго рагамі размяшчаецца залаты крыж.
Арыгінальны тэкст (руск.)
Герб деревни Цирин Кореличского района представляет собой барочный щит, в голубом поле которого на золотой оконечности изображен олень натурального цвета, между его рогами расположен золотой крест.